Ніва № 30 (2932), 22 ліпеня 2012 г.
Цяжка было жыцьМіхал МІНЦЭВІЧУспамін Яўгеніі Пасечнік з роду Амельяновіч з Орлі, народжанай у 1932 годзе. Свае жыды Добра помню арлянскіх жыдоў. Адвячорак у пятніцу — бяжыць жыд па рынку і стукоча ў патэльню на пачатак свята. Жыдоўкі хацелі, каб ім у печах распальваць. Жыды ішлі групкамі, на шпацыр. Бывала, што збярэцца наша дзетвара і дражніцца з імі, абсыпалі пяском, вельмі жыдоў не любілі. Жыды не замыкаліся перад хрысціянамі, упускалі нават у сваю сінагогу, на малітву. Але трэба было быць спакойна і сядзець на лаўках. Жыдоўскія мужчыны маліліся ў галоўнай зале на першым этажы, а жанчыны зверху, на вялікай верандзе (таксама ў бабінцах). Часам нашы гарэзлівыя хлопцы зваднічалі — бывала, выпускалі ў тую залу голуба або варону. Узнімаўся тады вялікі вэрхал. (Падстрэшак сінагогі выкарыстоўваўся да вайны ў якасці начлежнага памяшкання, а пасля вайны, да часу рамонту, быў адным вялікім галубятнікам — М. М.) У бабінцы — дабудоўцы да сінагогі — жыў жыд Патлер, які быў быццам сторажам. Быў ён крыху недаразвіты і часам дзеці дражніліся з ім, а ён тады іх ганяў. Бывала, калі каго злавіў, тады даваў такому жуліку байкаватую лупцоўку. І яшчэ скарга да бацькоў ішла, якія ад сябе таксама дабаўлялі такому веселуну за дражнілкі з Патлера. Жыды добра вучыліся. Давалі нашым дзецям спісваць задачы, а часам нават прыходзілі дадому дапамагчы ў вучобе. Узамен спадзяваліся, што нашы не будуць да іх чапляцца ў школе. Але і так хлопцы не (...) |