Ніва № 30 (2932), 22 ліпеня 2012 г.
АдказнасцьВіктар САЗОНАЎНеяк зайшоў я да аднаго знаёмага. Той акурат правяраў надпісы на купленых за мяжой пачках цукерак. — Збіраюся ў госці, — растлумачыў ён. — Вось правяраю, каб тэрмін вартасці быў добры. А адна пачка выклікае сумневы. Здаецца, тут зацёрлі сапраўдны надпіс і паверсе напісалі іншы. — Ты лічыш, што ў нямецкім гіпермаркеце ёсць адмысловыя штаты супрацоўнікаў, якія заціраюць надпісы на сапсаваных прадуктах і пішуць новыя? — засмяяўся я. — І хто ж гэта пагадзіцца на такую працу? Будзе рызыкаваць, парушаць і заканадаўства, і нормы маралі, і дзеля чаго? Каб падмануць некага? А яму якая з гэтага карысць? — Мне расказваў адзін наш прадавец, што ў нас так робяць, — шчыра здзівіўся знаёмы. — Так начальнік ім гаворыць. І ніякай карысці з гэтага яны не маюць, але робяць. Дык чаму там, у Германіі, так рабіць не будуць?! Сапраўды цікавае пытанне: чаму? І, здавалася б, адказ на яго надзвычай просты і зразумелы без слоў. Ды вось я захацеў яго знайсці, той адказ, ды растлумачыць словамі, то слоў не знайшлося. Хіба гэта самае горшае, што адбылося ў Беларусі за апошняе дзесяцігоддзе. Чалавек нават думаць ужо так не ўмее, што не толькі ў нас, але хоць дзе-небудзь нешта можа быць не сфальшаваным. І да гэтага ўжо прызвычаіліся і прынялі як норму жыцця. І супакоілі сябе тым, што так усюды. Чалавек не можа паверыць, што людзі могуць трымацца свайго слова і маюць адказнасць. І, здаецца, ездзяць нашы людзі па свеце, і ўсё (...) |