Ніва № 30 (2932), 22 ліпеня 2012 г.
„Басовішча”захапляе маладых!Уршуля ШУБЗДАУ пятніцу, 14 ліпеня, у васемнаццаць гадзін — афіцыйнае адкрыццё фестывалю. Вядучая Ілона Карпюк, згодна традыцыі, паклікала ўсіх сяброў БАСу на сцэну, згадваючы: „Дзякуючы ім маем магчымасць сёлета сустрэцца ўжо дваццаць трэці раз”. У гэтым годзе словы падзякі атрымала таксама таварыства ПКС (Pogotowie Kulturalno-Społeczne), якое дапамагло БАСу атрымаць фінансавую падтрымку з боку Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі. — Я не лічу, што „Басовішча” ў гэтым годзе адбылося дзякуючы нам, — кажа Роберт з таварыства ПКС. — Адбылося яно, як штогод, дзякуючы Беларускаму аб’яднанню студэнтаў. Я асабліва цешуся, што была ў мяне магчымасць дапамагчы. Я таксама некалькі разоў быў на „Басах” і ведаю, што значыць гэты фестываль для людзей, якія сюды прыязджаюць. З Робертам удалося мне пагаварыць у час, калі папсавалася асвятленне. Ён бег з кабелем у руцэ. — Спынішся на хвіліну, каб паслухаць музыкі? — пытаю. — Напэўна. Я асабліва чакаю выступу „Зніча”. Нішто мне не перашкодзіць, каб паглядзець яго выступ, — засмяяўся і пабег далей. У пятніцу выступілі падляшскія калектывы „RIMA”, «Ilo&Friends” і „Dead Courier” (апошні з’яўляецца пераможцам конкурсу „Біфор Басовішча”), гурты з Беларусі „Сцяна”, „TerraKod”, „B:N” і „RaggaFaya” з Польшчы. У цесным цэнтры „Барыка” стаіць сцэна, агароджаная з усіх бакоў турнікетамі. Пры ўваходзе ахоўнікі дакладна праглядаюць кожнага, хто хоча (...) |