Ніва № 29 (2931), 15 ліпеня 2012 г.

Наш свет рамёстваў

Аляксей МАРОЗ

Калі старэйшыя ўспамінаюць сваю моладасць і дзяцінства, часта пачынаюць расказваць пра цяжкую працу на полі і дома, якую мусілі выконваць з ранняга ўзросту. Да вайны нашы продкі ўтрымлівалі свае сем’і ў галоўным з працы на гаспадарцы або займаючыся рамяством — кавальствам, ганчарствам, апрацоўкай драўніны і іншымі заняткамі. Калі 29 чэрвеня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адкрылася пастаянная выстаўка «Рамяство ў беларускай вёсцы Падляшша», старэйшыя людзі глядзелі на даўнія прылады працы, успамінаючы сваю моладасць. Маладыя яшчэ да афіцыйнага адкрыцця экспазіцыі глядзелі на частку экспанатаў як на невядомыя ім прадметы, але голас дыктара, які гучаў на беларускай мове, і працаўнік музея, які абводзіў моладзь, дапамаглі ім даведацца аб даўніх рамёствах. На мерапрыемства ў музей прыбылі дырэктары гайнаўскіх культурных і спартыўных устаноў, некаторыя радныя, члены музейнага аб’яднання і гараджане.

— Мы сабраліся, каб адзначаць вельмі важны дзень: адкрыццё трэцяй пастаяннай выстаўкі, на якой будзе прэзентавацца матэрыяльная культура беларусаў Падляшша. Пэўна частка з вас першы раз пабывае таксама ў адрамантаванай у 2011 годзе кіназале, — заявіў дырэктар музея Тамаш Ціханюк, адкрываючы мерапрыемства. Там уручыў ён падарункі асобам, якія асабіста і праз свае ўстановы дапамагалі абсталёўваць новую экспазіцыю. Покі сабраныя перайшлі з кіназалы ў выставачную залу, паглядзелі яшчэ мультымедыйную прэзентацыю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF