Ніва № 29 (2931), 15 ліпеня 2012 г.

Слонімцы ўшанавалі памяць Міхала Валовіча

Сяргей ЧЫГРЫН

Штогод летам слонімцы ўшановаўюць памяць аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў. Справа ў тым, што пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Беларусь была цалкам акупавана расійскімі войскамі. На працягу няпоўных ста гадоў беларусы тройчы ўздымалі меч барацьбы супраць нацыянальнага ворага — Масквы. Адным з самых магутных было паўстанне 1830-1831 гадоў. Чынным яго ўдзельнікам быў мой зямляк са Слонімшчыны Міхал Валовіч. Ён нарадзіўся 18 чэрвеня 1806 года ў маёнтку Парэчча Слонімскага павета. Лістападаўскае паўстанне 1830 года застала Міхала ў бацькоўскім доме. У той час, калі расійскія войскі былі выгнаны з Польшчы, выступленне паўстанцаў у Беларусі ўжо распачыналася. Тут існаваў Цэнтральны камітэт па кіраўніцтве паўстаннем на Беларусі ў тагачаснай сталіцы — Вільні. Камітэт меў сувязь з варшаўскімі паўстанцамі і з кожным паветам. Паўстанцкі камітэт Слонімскага павета вылучыў сваім прадстаўніком Міхала Валовіча і накіраваў яго за дырэктывамі ў Вільню. У хуткім часе Валовіч удзельнічае ў Грахоўскай бітве, за што атрымлівае сваю першую вайсковую ўзнагароду. Новы Народны ўрад Польшчы вырашае дапамагчы паўстаўшай Беларусі. Валовіч і Пржацлаўскі павінны былі сустрэць груз са зброяй у Паланзе. Пакуль яны дабраліся да Палангі, порт ужо быў захоплены расійцамі. Палангу было вырашана ўзяць штурмам, сумесна з партызанскім атрадам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF