Ніва № 29 (2931), 15 ліпеня 2012 г.

Летні канцэрт у Крынках

Іаанна ЧАБАН

Самае вядомае месца ў Крынках — цэнтральны пляц. Турысты, едучы ў Крушыняны, запыняюцца на хвіліну ў самым цэнтры Крынак, каб пабачыць адзіны ў краіне зорачны рынак з адыходзячымі ад яго дванаццаццю вуліцамі. Паўстаў ён у XVIII стагодздзі па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза, тагачаснага адміністратара Гродзенскай эканоміі, і быў найважнейшым месцам мястэчка. На зорачным рынку спрадвеку знаходзіліся такія будоўлі як ратуша, гандлёвыя рады, корчмы і купецкія хаты. У пачатку ХХ стагодздзя тут пабудавалі стыльны кінатэатр „Мадэрн”. Адным словам, быў гэта цэнтр эканамічнага, грамадскага і культурнага жыцця калісь немалога горада. Вялікі гістарычны брукаваны рынак ліквідавалі ў 1960-х гадах. На яго месцы паўстаў невялікі парк — месца сустрэч мясцовых дэнатурнікаў. Дзякаваць Богу, рынку паступова вяртаецца даўні бляск і значэнне, дзякуючы дырэкцыі мясцовага дома культуры, якая ад пяці гадоў у часовым паркавым амфітэатры, за свае скромныя фінансавыя сродкі, арганізуе летнія канцэрты. Пачаткова мерапрыемствы мелі загаловак „Свята вады”, але з за іх сціпласці два гады таму арганізатары рашылі перайменаваць іх у „Летнія канцэрты”, якія інаўгуруюць канікулярны, культурны сезон у мястэчку. Па словах дырэктар крынскага асяродка культуры Альжбеты Чарэмхі, „«Летнія канцэрты» маюць выключна музычную форму, але ў планах прадбачваецца пашырэнне іх формулы, між іншым, на ахову прыроды ці кулінарыю. Хочам папулярызаваць наш найвялікшы скарб — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF