Ніва № 29 (2931), 15 ліпеня 2012 г.

Юбілей на „Купальночцы”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Былі віншаванні са сцэны, торт і падарункі ад іншых калектываў. Так у час сёлетняй „Купальночкі” ў Залуках адзначалі дзесяцігоддзе мясцовага дзявоцкага эстраднага калектыву „Калінка”. Як і падыходзіць да свята Купалы, хлопцы скакалі за вянкамі ўкінутымі дзяўчатамі ў Супрасль. Шукалі таксама папараць-кветку. „Калінка” выступіла ў каляровых вянках на галовах. Сем стройных, вельмі прыгожых дзяўчат паявілася на прышкольнай сцэне ў новых, белых строях з кветкавай арнаментыкай і карункамі. Сяброўка „Калінкі” Багуся Каранкевіч сказала „Ніве” перад выступам:

— Я ў калектыве ад яго пачатку. Гэта файны досвед, тыя нашыя сустрэчы і выступленні. Цяпер ужо спяваем па ўсёй Польшчы: ад мора аж да гор. Часам выбіраем песні, якія перакладаем на нашу мову, з сучаснай аранжыроўкай. Падабаецца, значыць, у нас атрымліваецца. Нашы сукенкі — падарунак Гарадоцкай гміны на наш юбілей. Раней мы мелі крыху даўжэйшыя, з Беларусі.

Кацярына Харужая і Паўліна Лех расказвалі ў адзін голас:

— Узнікненне нашага калектыву гэта была папраўдзе ініцыятыва старэйшых жанчын з калектыву „Каліна”. Нам было ў той час па 12-13 гадоў, а можа і менш. Пачалі мы сустракацца на рэпетыцыях у тутэйшай школе. Чэрпалі песні ад старэйшых і выконваем іх у больш сучаснай апрацоўцы. Спадарыні з „Каліны” заўсёды нам падказваюць нейкія задумы. Канцэртуем разам. Калі запрашаюць іх кудысьці, запрашаюць і нас, і наадварот. Калісьці мы спявалі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF