Ніва № 29 (2931), 15 ліпеня 2012 г.
Беластоцкі даведнікРазмова са Славамірам НАЗАРУКОМ, гарадскім радным Беластока, ініцыятарам выдання інфарматара „Беласток. Турыстычны даведнік”. — Адкуль паявілася задума выдаць турыстычны даведнік пра Беласток на беларускай мове? — Гэтая задума выйшла вельмі проста. Ужо некалькі гадоў таму выйшлі такія даведнікі на польскай мове, а пасля паказаліся яго версіі на іншых мовах: англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, рускай, эсперанта. І я падумаў, што чагось тут бракуе, калі на Беласточчыне шмат беларускага насельніцтва, якога ніхто сюды не прывозіў, толькі мы тут спрадвечна. І што трэба вакол гэтай справы пахадайнічаць — мне, як раднаму Гарадской рады. — Перад кім трэба было хадайнічаць? — Я падаў прэзідэнту горада інтэрпеляцыю, бо гэтымі справамі займаецца Бюро прамоцыі горада, якое падлягае прэзідэнту, як і ўсе справы датычныя горада, як дарогі ці школы. Я, менавіта, напісаў інтэрпеляцыю, каб выпусціць і беларускую версію такога даведніка і атрымаў адказ, што гэта не стварае ніякіх праблем і будуць запушчаны працэдуры для рэалізацыі гэтай справы. Але справа такая крыху складаная, бо трэба аб’явіць таргі, да якіх прыступаюць розныя фірмы, з ліку якіх, паводле прынцыпаў, трэба выбраць такую, якая выканае працу за найменшыя грошы. Гэта забірае крыху часу. Да таго ж у ранейшых іншамоўных версіях было шмат перакладчыцкіх памылак і трэба было іх выпраўляць, перадрукоўваць, а гэта зноў заняло час, бо на тыя праекты ішлі (...) |