Ніва № 29 (2931), 15 ліпеня 2012 г.

Лешак Шарэпка:стасункаў паміж Польшчай і Беларуссю значна менш, чым хацелася б

Уладзімір ЛАПЦЭВІЧ

Пасол Рэчы Паспалітай Лешак Шарэпка ацаніў стасункі паміж Польшай і Беларуссю як надзвычай недастатковыя. Пра гэта ён заявіў 28 чэрвеня на сустрэчы з грамадскасцю ў Магілёве, наведваючы міжнародны фестываль духоўнай музыкі „Магутны Божа”.

Стагнацыя эканамічных кантактаў

Першы для Лешка Шарэпкі візіт у горад над Дняпром насіў з большага пратакольны характар. Нягледзячы на тое, што ён — першая асоба, якая прадстаўляе Польшчу ў суседняй краіне, губернатар Магілёўскай вобласці Пётр Руднік па нейкіх прычынах з ім не сустракаўся. Кажуць, не было яго ў Магілёве. Таму найвышэйшай асобай з улады, з якой пасол меў перамовы, быў мэр горада Станіслаў Барадаўка.

„Гэта быў пратакольны візіт. Я мусіў сустрэцца з уладамі. Меркавалася, што будзе губернатар, але яго не было, не ведаю, чаму. Яшчэ адзін пасол хацеў прыехаць, але калі даведаўся, што не будзе сустрэчы з губернатарам, то адмовіўся”, — распавёў Шарэпка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і апазіцыйных арганізацый Магілёва, што адбылася ўвечары таго дня перад заключным гала-канцэртам фестывалю „Магутны Божа”.

Як адзначыў галава польскай дыпмісіі ў Беларусі, на сустрэчы са Станіславам Барадаўкай былі закрануты пытанні інвеставання ў эканоміку Магілёва і вобласці. „Запрашалі інвестараў. Але мы не можам сказаць інвестару, што тут ты мусіш патраціць грошы. У нас прыватная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF