Ніва № 29 (2931), 15 ліпеня 2012 г.

Ляляга

Міраслаў ГРЫКА

У творы Лукаша Гурніцкага „Dworzanin polski” адзін з яго XVI-вечных герояў так вось выказваецца аб жанчынах: „W białejgłowie ma być coś pieszczonego, w miarę przystojnego żeńskiej niedużości”. Праўда, якія прыгожыя словы? Да сёння не магу сабе дараваць, што вышэйпрыведзенай цытаты не прыгадаў я сабе перад... 8 Сакавіка. Хоць спозненую, прысвячаю яе ўсім дамам, асабліва тым з Беларусі. А чаму з Беларусі? А таму менавіта, што Беларуссю кіруюць адны цвёрдыя мужыкі. І хоць у беларускім парламенце і ва ўрадзе засядае нямала жанчын, дык да голасу дапускаюць іх ледзь раз у год. Вядома калі. Пасля ўсялякі слых пра іх прападае... аж да наступных урачыстых дзяржаўных святкаванняў Дня жанчын. Бо ў Беларусі папраўдзе найважнейныя мужчыны і іхнія праблемы. Ад таго бярэцца дазвол беларускіх мужыкоў на ўладу Аляксандра Лукашэнкі. Праблемы могуць быць розныя, ад палітычных да асабістых. Аб палітычных у гэты раз змаўчу, а калі гаворка пра асабістыя, то ж усіх і так не ахаплю. Праўда, для некаторых лучацца яны таксама з палітыкай, але і тыя паслядоўна абміну. Спынюся затое на адной, штораз больш паўсюднай праблеме — алкагалізме. Кранае ён перш за ўсё мужчын. Дзядзька, калі турбуе яго праблема, хапаецца за гарэлку. Так яго сканструявала Натура. Гэта значыць, хутчэй ён уцячэ, чым возьмецца за змаганне. Надаеў яму, скажам, Лукашэнкаўскі рэжым, мусіць выпіць. Пагневаўся на жонку, што аблаяла яго ад недарэкаў, мусіць выпіць. Але ў Беларусі, дзе ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF