Ніва № 29 (2931), 15 ліпеня 2012 г.

Садысты ў пагонах

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Даўно хочацца напісаць пра што-небудзь светлае і аптымістычнае. Ды вось рэчаіснасць ніяк не дазваляе. Толькі падумаеш пра прыроду і маленькія радасці жыцця, як праз тэлевізар ці інтэрнэт з’яўляецца інфармацыя пра чарговую катастрофу, катаклізм, тэрарыстычны акт. Толькі збярэшся парадавацца нечаму ў сваім горадзе, як сутыкнешся ці то з хамствам, ці то з абразай беларускага, ці то з чарговай дурнотай мясцовай улады. Вось і зараз патэлефанаваў старэйшы сябра і расказаў гісторыю, што здарылася з ягоным будучым зяцем. Малады хлопец уладкаваўся на працу, а атрымаўшы першую зарплату, захацеў разам з калегамі адзначыць гэты факт. Як належыць пайшлі ў нейкі бар, там выйшла сварка з суседнім столікам. З’ява ва ўстановах падобнага кшталту нярэдкая і нават распаўсюджаная. Слова за слова і выйшлі на вуліцу „пагаварыць”. Карацей, адбылася невялікая сутычка, у якой пацярпеў якраз вышэйзгаданы хлопец. Нехта выклікаў міліцыю, неўзабаве тая прыехала і забрала абодвух у пастарунак. Там пачалося „высвятленне” сітуацыі. На пацярпелага сталі крычаць. Хлопец спакойна выказаў абурэнне. І тут пачалася асноўная дзея. На авансцэну выйшлі два прапаршчыкі габарытнай знешнасці і без прыкмет інтэлекту на твары. Хлопцу заламалі рукі, зашчапілі кайданкі і сталі збіваць. Білі не проста, а з асаблівай жорсткасцю. Садысты ў пагонах папросту калечылі чалавека: білі па нырках, на руцэ разадралі вялікі палец ад астатніх. Ад страшнага болю 24-гадовы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF