Ніва № 29 (2931), 15 ліпеня 2012 г.
Прытупы „Басовішча-2012”Мацей ХАЛАДОЎСКІВыстаўка здымкаў, відэафільмаў і гаджэтаў (смычак, бэджыкаў, значкоў, цішэртаў, а нават станікаў), прысвечаных „Басовішчу” ды праз дзень конкурсныя змаганні ў час канцэрта „Before Basowiszcza” папярэдзілі сёлетні ХХІІІ выпуск Фестывалю музыкі Маладой Беларусі, якому пачатак 13 ліпеня як звычайна на культавай сцэне ў падгарадоцкім Барыку. Выстава „Басовішча — каханне, тоеснасць, захапленне” (вернісаж 6 ліпеня; працягнецца да 26 жніўня) была сарганізаваная па ініцыятыве і ў зале беластоцкага Цэнтра імя Людвіка Заменгофа пры саўдзеле Беларускага аб’яднання студэнтаў (БАС). Паказалі на ёй галоўным чынам здымкі, якія збіраліся па закліку Цэнтра. Працы рэкамендуе больш за дзесятак фатографаў, у большасці публікуючых у друку. Куратарка выставы, сёлетняя выпускніца ліцэя, неўзабаве студэнтка культуразнаўства ў Варшаве Ганна Пякарская, з БАСу, у час вернісажу ў размове з „Нівай” прызналася: — Найбольш падабаюцца мне фатаграфіі Юркі Асенніка. Гэта быццам бы адна фатаграфія, складзеная з 36 малых здымкаў людзей. Якраз людзі ствараюць „Басовішча” і яго клімат. Для мяне асабіста як дасюль адным з найлепшых фестываляў — той у 2004 годзе, гэта першы, на які я паехала і на якім была ад пачатку да канца. Несумненна, важным будзе сёлетні, бо першы раз я ўдзельнічаю ў яго арганізацыі. „Басовішча” гэта фестываль важны не толькі для беларусаў, але і палякаў, бо ідэя змагання за свабоду — супольная (...) |