Ніва № 28 (2930), 08 ліпеня 2012 г.

„Гуляй разам з намі” ў Шудзялаве

Іаанна ЧАБАН

Ранкам у аўторак, 12 чэрвеня, шудзялаўскія вучні прыйшлі ў школу без ранцоў і зробленых хатніх задачак. Разам з настаўнікамі яны падаліся на мясцовую спартовую пляцоўку сустракаць новых сяброў з іншых адукацыйных і апякунскіх устаноў Сакольшчыны. Спецыяльна для іх Гмінны асяродак анімацыі культуры і рэкрэацыі ў Шудзялаве падрыхтаваў многа сюрпрызаў у рамках акцыі „Гуляй разам з намі”. Ужо другі выпуск гэтага мерапрыемства адкрыла дырэктар асяродка Альжбета Ярашэвіч. Яна прывітала ўсіх аматараў добрай гульні і здаровага спаборніцтва, згуртаваных пры Аб’яднанні ў карысць інвалідаў „Радасць жыцця” з Дубровы-Беластоцкай, Доме самадапамогі і Аб’яднанні ў карысць інвалідаў „Разам” з Саколкі і Аб’яднанні ў карысць інвалідаў і сацыяльна выключаных „Драбіна” з Крынак, а таксама вучняў школ у Шудзялаве і Бабіках. Словы падзякі накіравала яна спонсарам, у ліку якіх апынуліся Павятовы цэнтр дапамогі сям’і, Павятовае стараства ў Саколцы, войт Шудзялаўскай гміны і дырэктар мясцовай школы. Вылучыла таксама жанчын са станцыі апекі „Карытас”, якія наглядалі за бяспекай удзельнікаў мерапрыемства.

Праграма мерапрыемства сапраўды была вельмі насычанай і разнароднай. Шматлікія аматары спорту спаборнічалі, між іншым, у гонках з выкарыстаннем вялікіх, каляровых, пляжных мячоў, у кідках шапкай, слаломах з парасонам і гонках чыгунак. Былі таксама футбольныя матчы ў рамках школьных чэмпіянатаў. Дадатковыя конкурсы падрыхтаваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF