Ніва № 28 (2930), 08 ліпеня 2012 г.

Па былой Бельскай пушчы (1)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У мінулым годзе дарожныя службы ладзілі дарогу з Гайнаўкі ў Беласток, што знаходзіцца ў вобрубе Навасад, сёлета ўзяліся за той адрэзак, які адначасна з’яўляецца вясковай вуліцай у Дубінах. Ну і язда паміж Гайнаўкай і Беластокам па ўсталяваным пры камуне маршруце, дзе цяпер крыху „маятнікавых” адрэзкаў, нявыгадная, таму прыходзіцца мінаць яго іншымі дарогамі, напрыклад, цераз Чыжыкі і Трывежу. У цёплыя падвячоркі на амаль апусцелых тамашніх вулічных лавачках сядзяць малалікія ўжо вяскоўцы. Задумаў і я да іх крыху прысесці.

З пэкаэсаўскага аўтобуса злез я ў Новым Корніне перад дзевятай гадзінай раніцы, спадзяючыся, што і зранку людзі выйдуць пасядзець на лавачках, каб абмяняцца ранішнімі навінамі. Але лавачкі тыя ў той час пуставалі. Адно перад крамай сядзелі жанчына і мужчына; жанчына аказалася прадавачкай. Побач крамы пункт прыёму малака, а за гэтымі двума будынкамі яшчэ і пажарнае дэпо, каля якога акурат праводзяцца рамонтныя работы.

Цікаўлюся шматлікасцю пажарнай каманды, на што мужчына адказвае, што ў вёсцы пажарнікаў шмат. А пра іншае інфармуе мяне жанчына: на лавачкі няма каму выходзіць; вось толькі калі малако сяляне прывязуць, дык крыху затрымаюцца пры краме. А старэйшым людзям няма да каго выходзіць на тыя прысядзібныя лавачкі — мала ўжо іх асталося. Ды і з малаком справа ў Новым Корніне нецікавая — пункт прыёму малака гайнаўская малачарня мае неўзабаве закрыць, а вытворцам сырадою, якіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF