Ніва № 28 (2930), 08 ліпеня 2012 г.

Уладзіслаў Эдмундавіч Дзяржынскі (1881-1942)

Марк ЦЫБАРТ

Прыемна, калі сочыш за беларускімі слядамі ў гісторыі ці культуры і знаходзіш элементы беларускасці ў вядомых асоб, якія да гэтай пары адназначна прылічваліся да цывілізацыйнай спадчыны іншых народаў. Так было і ў выпадку сям’і Дзяржынскіх. Першым сігналам, што гэта не выпадковасць ці кан’юнктурнасць, калі праф. Уладзіслаў Дзяржынскі прызнаўся ў сваёй беларускасці, было паведамленне д р Лены Глагоўскай аб смерці Людвікі Дзяржынскай („Ніва” ¹ 25/2009). Чарговым імпульсам была згадка ў артыкуле пра турму ў Радагошчы ў газеце „Dziennik Łódzki” (ад 13.01.2012 г., с. 12). Рашыў я тады прыгледзецца постаці бліжэй мне невядомага мужа колішняй маёй добрай знаёмай. І вось плён маіх пошукаў прапаную чытачам „Нівы”.

Усё пачыналася ў Дзяржынаве

Ранейшая назва маёнтка Дзяржынава — Аземблава — была зменена ў 1881 годзе пасля ўзвядзення новага двара. Распаложаны ён на акраіне Налібоцкай пушчы каля Івянца, над прытокам Нёмана — Вусай. Парафіяльнай вёскай для маёнтка Дзяржынскіх была Дзераўная Ашмянскага павета. Бацькамі Уладзіслава былі Эдмунд Руфін Дзяржынскі (1829-1882) і Галена, уроджаная Янушэўская (1850-1896). Радня ў яго была даволі вялікая: сёстры Альдона, Ядвіга, Ванда і браты Станіслаў, Казімір, Фелікс, Ігнат. Сам Уладзіслаў нарадзіўся 11 сакавіка 1881 г. Сям’я была рымска-каталіцкага веравызнання. Карысталіся яны гербам „Суліма”. Каспер Нясецкі ў сваім „Гербоўніку” так апісвае герб: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF