Ніва № 28 (2930), 08 ліпеня 2012 г.
Шудзялаўскае пазнаванне БеларусіІаанна ЧАБАНШудзялава яшчэ ў 2003 годзе падпісала дагавор аб эканамічна-культурна-асветным супрацоўніцтве з Беларуссю, а дакладней з недалёкім Адэльскам. Выбар беларускага партнёра, мабыць, быў невыпадковы. Калісь прадстаўнікі гэтых дзвюх суседніх гмін маліліся ў адным, менавіта адэльскім, касцёле, а на тамашнім могільніку па сёння спачываюць продкі шматлікіх жыхароў Шудзялаўскай гміны. У рамках заключанага дагавора вяліся перш за ўсё сяброўскія сустрэчы школьнікаў па абодвух баках мяжы. Хаця дакумент аб супрацоўніцтве страціць юрыдычную сілу ў 2013 годзе, то кантакты спыніліся ўжо шэсць гадоў таму назад. Апошнія змены ў мясцовых уладах прынеслі аднаўленне двухбаковых, партнёрскіх кантактаў. У пачатку чэрвеня 2012 года новы старшыня Адэльскага сельскага выканаўчага камітэта Уладзімір Трутнёў пазваніў таксама новаму войту Шудзялаўскай гміны Марыюшу Чабану і запрасіў у Адэльск на фэст святога Антонія. Шудзялава з задавальненнем прыняло беларускае запрашэнне. Разам з войтам у госці паехала трох прадстаўнікоў Гміннай рады. У Адэльску правялі яны два дні, 13-14 чэрвеня. Вярнуўшыся, поўны самых лепшых уражанняў войт Марыюш Чабан прызнаўся нашаму тыднёвіку: — Гэта была мая першая паездка ў Беларусь і першае замежнае падарожжа на войтаўскай пасадзе. Я вельмі, вельмі захоплены сяброўствам з гэтай краінай. Беларусь, па-мойму, вялікая краіна найцудоўнейшых людзей, мабыць, у цэлым свеце. Шудзялаўцы таксама (...) |