Ніва № 28 (2930), 08 ліпеня 2012 г.

Гісторыя Праваслаўнага прыхода ў Дубічах-Царкоўных

Аляксей МАРОЗ

У Гмінным асяродку культуры ў Дубічах-Царкоўных 17 чэрвеня сабраліся асобы зацікаўленыя гісторыяй Падляшша. Нагодай для сустрэчы была прамоцыя альбомнага выдання „Дубічы Царкоўныя. З гісторыі праваслаўнага прыхода” аўтарства матушкі Евы Аўксеціюк. У ім змястоўна і займальна прадстаўлена гісторыя і сучаснасць парафіі.

У кніжцы змешчаны даўнія карты, дакументы і вялікая колькасць здымкаў, на якіх могуць знайсці сябе многія жыхары Дубіцкай гміны. Цвёрдая вокладка і альбомная папера ўсярэдзіне робяць выданне шыкарным. Адначасна яно цікавае па змесце і таму павінна хутка трапіць у рукі жыхароў Дубіцкай зямлі і яе выхадцаў. Спатканне распачалося і закончылася малітвамі на царкоўнаславянскай мове, а большасць сустрэчы, якая з за дакладаў напамінала навуковую канферэнцыю, прайшла на мове мясцовага насельніцтва, што запрапанаваў сабраным настаяцель прыхода протаіерэй Славамір Аўксеціюк. Апрача знатных гасцей на прамоцыю кніжкі запрошаны былі прадстаўнікі беларускіх масмедыяў, „Нівы” і Радыё Рацыя, якога журналістка Наталля Герасімюк раней вяла майстар-клас для мясцовых вучняў у рамках збірання матэрыялаў для новага выдання.

— Айцец Славамір службу распачынаў на прыходзе ў Рыбалах, пад апекай айца Рыгора Сасны і можа там, пад уздзеяннем айца Рыгора, нарадзілася ў яго і матушкі Евы зацікаўленне мясцовай гісторыяй, — заявіў прысутны на спатканні старшыня Аб’яднання „Музей малой айчыны ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF