Ніва № 28 (2930), 08 ліпеня 2012 г.
Ну і што?Міраслаў ГРЫКАЯшчэ да саракавых гадоў ХХ стагоддзя на востраве Маўрыкій, распаложаным у тысячах марскіх міль ад сушы і суднаходных шляхоў, раўнавага Натуры і Чалавека стаяла ў ідэальнай раўнавазе. Лёгкай для прыдбання ежы было на востраве ўдосталь — але таксама яе жыхары не аб’ядалі прыроды да голай костачкі. Бралі ад яе столькі, колькі трэба было, каб пражыць чарговы сыты дзень. А паколькі кожны дзень быў так сама сыты як іншыя, ніхто нават не думаў зніштажаць сваіх суседзяў у галодных войнах. Да таго паняцце голаду, так як і працы, было для астраўлян зусім незразумелае. Іх асноўным заняткам былі менавіта яда, страваванне і адганянне маскітаў — носьбітаў смяротнай малярыйнай заразы. А на іншым, таксама закінутым востраве — Пасхі — дзе маскітаў днём з агнём не знайсці, тамашнія туземцы па прычыне адсутнасці лепшага занятку сварыліся між сабою, спачатку вось так сабе, прымяняючы гнеўныя словы, а пасля, на жаль, узяліся за дубіны, коп’і, лукі і стрэлы. Прычынай сварак была цікавая справа: якія чалавечыя вушы прыгажэйшыя — доўгія, расцягнутыя быццам кітайскія шкарпэткі, ці кароткія, зграбныя. Калі адны, што называлі сябе даўгавухімі, гатовы былі ахвяраваць жыццём за свае перакананні, другія, якія лічылі сябе кароткавухімі, гатовыя былі прыняць смерць, чым прызнаць слушнасць сваім сапернікам. Біліся тады між сабою аж да апошняга жывога чалавека, знішчаючы прытым ушчэнт лясы і культурныя землі. Калі ў рэшце рэшт апамяталіся, пабачылі свой востраў (...) |