Ніва № 28 (2930), 08 ліпеня 2012 г.

Свята Незалежнасці

Віктар САЗОНАЎ

Незалежнасць! Слова, якое лашчыць слых прадстаўніка кожнай краіны і кожнай нацыі. Мара кожнага народа — быць вольнымі і незалежнымі ні ад каго. Чалавецтва прайшло вялікую і вельмі трагічную гісторыю войнаў і заваёў. Захопнікі ўсталёўвалі на заваяваных тэрыторыях свае законы. А заваяваныя марылі пра вызваленне і незалежнасць. Вызваліўшыся, вельмі часта пачыналі рабіць з іншымі тое ж, што нядаўна рабілі заваёўнікі з імі. Практычна ўсе народы і нават плямёны на гэтай планеце ў пэўны гістарычны перыяд былі заваяванымі, у іншы — заваёўнікамі. Перакананне, што калі заваёўваеш не ты, дык захопяць цябе, у чалавечай гісторыі было не рэдкасцю. Але чалавецтва ўвесь час шукала выйсця з гэтай патавай сітуацыі. Яно добра разумела, што без гэтага выйсця ланцужок гаспадар-раб-гаспадар і зноў раб... ніколі не скончыцца.

Лепшыя мысліцелі мінулага заўсёды заклікалі людзей да міру. На Зямлі хопіць месца кожнаму, каб збудаваць сваё шчасце, не перашкаджаючы шчасцю іншага. Гэта галоўная ідэя мысліцеляў-міратворцаў як сучаснасці, так і мінулага. А з прыходам хрысціянства быў агучаны і найкарацейшы шлях да здзяйснення гэтай мары — не рабі іншым таго, што не жадаеш, каб зрабілі табе. Зрэшты, гэтая ісціна праўдзівая не толькі ў стасунках паміж дзяржавамі і народамі, але і ў адносінах усіх людзей між сабой.

З масавым прыходам у навейшай гісторыі на палітычную мапу нашай планеты дэмакратыі рэзка змянілася стаўленне і дзяржаўных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF