Ніва № 28 (2930), 08 ліпеня 2012 г.
Журналіст — нялёгкая прафесіяУршуля ШУБЗДАСёлетнія XXVI Сустрэчы „Зоркі” былі найбольш чаканымі. Да такой думкі давяло мяне тое, што амаль усе дзеці прысутнічалі ў майстар-класах упершыню. Ехалі яны ў Новае Ляўкова са сваімі ўяўленнямі аб тым, што іх тут чакае, а таксама, здаецца, з невялікім усё-такі страхам перад задачымі, якія ім тут наладзіла „Зорка”. Мае таварышы падарожжа ў Новае Ляўкова Янка і Куба весела расказвалі пра свае школьныя прыгоды. Набліжаючыся да месца нашага тыднёвага пражывання, можна было пачуць малітву Янкі: — Божа, цікава ці будуць нармальныя людзі? Каб толькі добры папаў нам сукватарант. Калі хтосьці з чытачоў пераняўся тым, каго хлопцы засталі ў кватэры, супакою, што Матэвуша, які прыехаў раней і хутка заняў сабе месца на гары двух’яруснага ложка. Выключыў ён тым самым магчымыя сваркі. Невыпадкова згадала я тэму жаданага ложка на другім ярусе, бо ў амаль усіх пакоях вялося змаганне за гэтае месца. Гэта была настолькі сур’ёзная тэма, што Максім вырашыў падрыхтаваць з яе навіну. Дзякуючы таму ўсе маглі даведацца, хто ў яго пакоі перамог і спіць найвышэй. Паводле рэдактар „Зоркі” Ганны Кандрацюк, саперніцтва дзяцей за ложак паказвае, што маладыя журналісты імкнуцца да таго, каб ісці ўверх, узрастаць. Штосьці ў гэтым мусіць быць. У іншым выпадку напэўна не было б іх на Сустрэчах „Зоркі”. Ужо першага дня ўзніклі чатыры рэдакцыйныя групы. Галоўнымі рэдактарамі кожнай сталі Оля, Паўліна, Кінга і Лукаш. Але (...) |