Ніва № 27 (2929), 01 ліпеня 2012 г.

Творчыя пошукі Мікалая Байгуза

Іаанна ЧАБАН

Усэрцы Кнышынскай пушчы, роўна ў палове дарогі паміж Крынкамі і Гарадком, знаходзіцца маленькая вёсачка Нетупа. Да нядаўна можна было туды дабрацца толькі спецыяльным усюдыходам, бо нават рэдкія веласіпедысты пхалі свае два колы ў пяску ці гразі за косткі. Слава Богу, што апошнім часам, дзякуючы гаспадарнасці цяперашняй крынскай улады, наступілі тут істотныя перамены. Пасля амаль стагоддзя ажыў даўні галоўны камунікацыйны тракт, які спалучае Крынкі, між іншым, з Гарадком. Пакуль мае ён выгляд грунтовай дарогі і, што вельмі важна, з Крынак выпусцілі першы аўтобус у Нетупу. У гэтай пуставатай мясцовасці бярэ пачатак род Байгузоў, нашчадак якіх, васьмідзесяцітрохгадовы Мікалай Байгуз сёння там пражывае разам з жонкай Верай. Спадар Мікалай —чалавек незвычайны. Вельмі адрозніваецца ён ад большасці мясцовага насельніцтва, між іншым тым, што не любіць тэлевізара, палітыкі і сварак. На гэтым ціхенькім куску зямлі ён стварыў свет цудоўнай і вельмі карыснай гармоніі чалавека, Бога і прыроды. За свае восемдзесят з лішнім гадоў здолеў захаваць моцнае здароўе, маладзёжную фігуру, свабоду рухаў і ветлівы твар з добрым, дзіцячым позіркам. Дзякуючы прыроднай інтэлігентнасці і чыстай веры ў Бога, мабыць, дасціг ён вяршыні жыццёвага шчасця, перарастаючы тым самым усе вялікія філасофскія школы Усходу і Захаду разам узятых. Чыстата і лад пануюць таксама і на гаспадарскім панадворку героя артыкула. Сваімі рукамі разбудаваў ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF