Ніва № 27 (2929), 01 ліпеня 2012 г.
Паны і мужыкіАляксандр ВЯРБІЦКІ„To, co świat cały nazywa arystokracją, wymaga u nas pewnej baczności, nawet pieczołowitości. Nie wolno nam zapominać o tym! Nie wolno wprowadzać obcych pierwiastków w nasze zgromadzenie, aby nie wywołać gangreny, paraliżującej nasze poglądy, najświętsze dążenia. (...) Sfera mści się za naruszenie jej praw, nie wolno targać się na jej tradycję uświęconą przez wieki. Kto z nią walczy poniesie porażkę! (...) Pani jest i pozostanie dla arystokracji trędowata!” Гэта словы са славутай меладрамы „Trędowata” Галены Мнішак... Арыстакратыя гэта не толькі родавая знаць, гэта, па сутнасці, і знаць у іншых грамадскіх разрэзах. Гэтую думку навеяла мне вандроўка па заходніх акраінах гістарычнага Падляшша, па паўночна-ўсходнім старонні цяперашняга Сакалоўскага павета, што ў Мазавецкім ваяводстве. Менавіта ў далёкім мінулым, гэта значыць на схіле сярэднявечча, гэтая тэрыторыя характарызавалася тым, што сёння называем шматкультурнасцю, у тым ліку моўнай і рэлігійнай. Даволі добра захаваліся там дакументы каталіцкага храмабудаўніцтва, затое прысутнасць там праваслаўя пакінула нямнога дакументальных слядоў, пра матэрыяльныя нават не згадваючы. І зараз цяжка нават дадумвацца, што там, за Бугам, насупраць Цеханоўца, было калісь нешта з усходняй культурнай тоеснасці. Зыгмунт Глогер у 1875 годзе пісаў: «W okolicy Drohiczyna, na prawym brzegu Bugu, t.j. w dzisiejszej gub. Grodzieńskiej, przeważał obrządek łaciński, ta więc (...) |