Ніва № 27 (2929), 01 ліпеня 2012 г.

Лёс беларуса Мікалая Белакоза — бацькі Алеся Белакоза

Сяргей ЧЫГРЫН

Напісаў ліст у вёску Гудзевічы Мастоўскага раёна Алесю Мікалаевічу Белакозу з прапановай, што хачу напісаць пра ягонага бацьку Мікалая Язэпавіча Белакоза. Тым болей, што бацька яго быў родам з Беласточчыны, з вёскі Юраўляны. У лісце задаў шэраг пытанняў Алесю Мікалаевічу, звязаных з жыццём бацькі і ягоным лёсам. Хутка з Гудзевіч ад Алеся Белакоза прыйшоў пакет з адказамі на мае пытанні, з фотаздымкамі, успамінамі пра бацьку. Наогул, Алесь Мікалаевіч ніколі канверт з адным простым пісьмом не адсылае. Ён заўсёды што-небудзь прышле цікавае, новае, каштоўнае. А ў пісьме Алесь Белакоз напісаў: „Дарагі Сяргей, шчыра дзякую, што хочаце ўспомніць і пра майго тату, бо ён быў прадстаўніком бяднейшага сялянства і заставаўся ім пры ўсіх уладах, хоць бальшавікі лічылі тату амерыканцам, ворагам, кулаком. Праўда, тры гектары зямлі і адна карова не давалі падставы называць яго кулаком, але бальшавікоў ён не любіў усё жыццё...”. Алесь Мікалаевіч дазволіў мне карыстацца ўсімі ягонымі дакументамі і ўспамінамі пра бацьку і калі што не зразумела — звяртацца да яго па дапамогу.

Лёс беларуса Мікалая Белакоза — гэта лёс многіх беларусаў ХХ стагоддзя: няпросты, складаны і цяжкі. Але беларусы не падалі духам: яны жылі, працавалі на зямлі, кармілі свае сем’і.

Мікалай Белакоз нарадзіўся ў 1890 годзе ў сям’і Язэпа Белакоза і Вольгі Прытыцкай у вёсцы Юраўляны каля Крынак на Беласточчыне. „У Яраўлянах, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF