Ніва № 27 (2929), 01 ліпеня 2012 г.
Нашыя перамагаюць!Аляксей МАРОЗУ Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы 12 чэрвеня адбылося падвядзенне вынікаў удзелу вучняў гэтай школы ў прадметных алімпіядах і конкурсах. На ўрачыстае мерапрыемства запрошаны былі бацькі пераможцаў і прадстаўнікі Павятовага стараства ў Гайнаўцы, якое вядзе школу. Распачалося яно і закончылася мастацкай часткай, у час якой вучні дэкламавалі вершы, а „Знічка” запрэзентавалася ў новым складзе, з мужчынскімі галасамі і з новым рэпертуарам. У Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім не ладзяць агульнага мерапрыемства пераможцам алімпіяд. Там пасля вяртання вучняў з цэнтральных элімінацый паасобных алімпіяд адбываюцца сустрэчы белліцэістаў з дырэктарам школы і настаўнікамі, у час якіх лаўрэаты і фіналісты слухаюць пахвальныя словы ад сваіх педагогаў. Пра поспехі белліцэістаў і белгімназітсаў можна прачытаць таксама на афіцыйных сайтах гэтых адукацыйных устаноў. Вынікі, якіх вучні дабіваюцца на алімпіядах і конкурсах, маюць уздзеянне на рэйтынгі школ, у якіх Бельскі і Гайнаўскі белліцэі займалі адносна высокія месцы ў Падляшскім, а раней у Беластоцкім ваяводствах. Хаця апошнім часам большае ўздзеянне на рэйтынгі маюць ужо вынікі матуральных экзаменаў у паасобных школах, то найчасцей пераможцы ў цэнтральных элімінацыях алімпіяд атрымліваюць максімальную колькасць балаў па матуральных экзаменах, па сваіх прадметах і гэтым (...) |