Ніва № 27 (2929), 01 ліпеня 2012 г.
З гісторыі будынкаў у БялкахМікалай ЛУК’ЯНЮКДа Першай сусветнай вайны ў вёсцы Бялкі Нарваўскай гміны на загуменні была пабудавана прыгожая вясковая школа. Калі людзі выязджалі ў бежанства, адступаючыя царскія салдаты спалілі вёску і школу. Пасля вяртання сяляне сталі адбудоўваць свае будынкі, але школы ўжо не адбудавалі. Пры санацыі і за першых саветаў школа змяшчалася ў прыватным доме Іосіфа Лук’янюка. У час нямецкай акупацыі школы ў вёсцы не было. Школьныя парты і табліцу гаспадар вынес пад дашок каля хлява і там яны прастаялі ўсю акупацыю. Пасля вызвалення сталі да нас прыязджаць савецкія агенты і намаўляць людзей выязджаць у Савецкі Саюз. Абяцалі лёгкі хлеб. З нашай вёскі выехала 19 сем’яў. Тады ў доме Фларыяна Сахарчука, які зімой 1944/1945 г. выехаў у СССР, у 1945/1946 школьным годзе была адкрыта чатырохкласная школа. Дзеткі вучыліся на змены: ІІІ-IV класы зранку, а І-ІІ — на другую змену. Калі дзяцей паменела, школу закрылі, а вучняў перавялі ў аддаленую на 4 кіламетры Трасцянку. Зімой бацькі вазілі дзяцей фурманкай, а восенню і вясной дзеткі ездзілі роварамі. Жыхары вёскі паставілі з дошак пункт прыёму малака і абабілі яго ўсярэдзіне цвёрдай плітой. Пазней Гайнаўскі малочны кааператыў пабудаваў мураваны зліўны пункт, а ў драўляны змясціла сваё абсталяванне добрааахвотная пажарная каманда, якая актыўна тады дзейнічала. Школьны будынак перададзены быў вёсцы на святліцу, у якой адбываліся сходы і танцавальныя (...) |