Ніва № 27 (2929), 01 ліпеня 2012 г.
Без самападмануУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧЧалавеку ўласціва самападманвацца. І выгоды нібыта ніякай ад гэтага няма, але як нам хочацца верыць у тое, што ёсць так, а не іначай, што будзе лепш, а не горш. Хочацца верыць, што дзяржава стане на шлях дэмакратызацыі, а тыя, ад каго залежыць лёс многіх людзей, выявяць міласэрнасць, схамянуцца, возьмуцца за розум, прыслухаюцца да іншых. Але так не бывае, спадарства! І мы добра ведаем гэта з нашай нядаўняй гісторыі, у якой усё паўтараецца. І не двойчы, як няўдала выславіўся нехта, а мноства разоў. І, на жаль, не ў выглядзе фарса (яшчэ адно глупства!), а зноў у выглядзе бяды і трагедыі. У Гародні чарговы раз арыштавалі публіцыста і грамадскага дзеяча Андрэя Пачобута. Прыблізна як у той навязлівай рэкламе. „А вы яшчэ нешта пішаце і друкуеце?! — Тады мы ідзем да вас!”. Прыходзяць, рыюцца ў вашых рэчах, забіраюць камп’ютары, арыштоўваюць. На кожнага іншадумца знойдзецца свой артыкул. Напісаў нешта крытычнае пра кіраўніка дзяржавы ды яшчэ з малой літары яго пасаду — вось вам і абраза прэзідэнта. Дапамагаў несправядліва пацярпелым кансультацыямі, прывёз грошы для іх з за мяжы — гэта ўжо непапраўныя страты дзяржаве ў асабліва буйным памеры. Ухіляешся ад прызыву ў войска — здрада радзіме. Вывесіў гістарычны і нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг — асабліва злоснае хуліганства. Адмоўна выказаўся пра парадкі ў краіне — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь. Не хочаш праходзіць зневажальную дактыласкапію і здаваць (...) |