Ніва № 27 (2929), 01 ліпеня 2012 г.
Сцяг гарадоцкай гімназііАляксандр ВЯРБІЦКІ22 чэрвеня Гімназія ў Гарадку атрымала імя Роду Хадкевічаў і сцяг. Урачыстасць удастоілі шматлікія знакамітасці, галоўным чынам беластоцкія. Прысутнічалі, м.інш. праваслаўны архіепіскап беластоцка-гданьскі Іакаў ды каталіцкі беластоцкі арцыбіскуп Станіслаў Шымэцкі, віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Мечыслаў Башко, беластоцкі павятовы староста Веслаў Пуш, прадстаўнікі асветных устаноў, дэлегацыі суседніх гмін ды мясцовы грамадскі актыў. Бляску ўрачыстасці дадаў школьны аркестр з Васількава. Архіепіскап Іакаў сказаў, м.інш.: „Першай задачай, якую атрымаў чалавек у раю, было прысвойванне імён рэчам і жывёлам. Гэта была важная задача, бо назва адлюстроўвае істоту аб’екта. Сёння мы з’яўляемся сведкамі ўрачыстасці, у ходзе якой імя атрымала школа. Выбар гэтага імя важны, бо асоба, якой імя прысвойваем школе, павінна быць узорам паводзін не толькі ў школе, але і ў далейшым жыцці. Вось Аляксандр Хадкевіч быў не толькі заснавальнікам Гарадка, але таксама арганізатарам культурнага жыцця. Спадзяюся, што род Хадкевічаў будзе ўзорам так настаўнікам, як і вучням школы”. Уладыка павіншаваў трапнага выбару патрона гімназіі і пажадаў поспехаў настаўнікам і вучням. Арцыбіскуп Шымэцкі выказаў спадзяванне, што моладзь так будзе ладзіць сваё жыццё, каб давала яно сведчанне глыбокай веры, не толькі веры ў чалавека, але і веры ў Бога. Ураджэнец Гарадоцкай зямлі, прафесар варшаўскай Акадэміі мастацтваў Лявон (...) |