Ніва № 26 (2928), 24 чэрвеня 2012 г.

Нашыя крынічкі Крыначкі

Аляксей МАРОЗ

У мінулым на землях сённяшняй Беласточчыны былі вядомыя крыніцы з аздараўляльнай вадой. Да іх прыходзілі і з’язджаліся людзі, каб, напіўшыся там вады, атрымаць аздараўленне ад хваробы. Адной з самых прызнаных праваслаўнымі вернікамі была крыніца з цудадзейнай вадой ва ўрочышчы, якое зараз называюць Крыначкай. І так засталося да сённяшняга дня.

У гэтым годзе на трэці дзень Святой Тройцы, 5 чэрвеня, было пахмурна, пасля пачаў ісці невялікі дожджык. Аднак горшае надвор’е не спалохала паломнікаў. Другую літургію ўзначаліў ардынарый Войска Польскага, епіскап сямятыцкі Георгій у саслужэнні шматлікіх святароў (першая служылася ноччу, пасля поўначы). У пропаведзі ўладыка вучыў як правільна жыць, гаварыў пра святое месца, распаложанае ў Белавежскай пушчы, звярнуў увагу на фінансавы крызіс у Грэцыі, які моцна надакучыў гэтай краіне, выклікаў палітычны крызіс і абвяшчэнне паўторных парламенцкіх выбараў. Грэчаскі крызіс выклікаў таксама турбуленцыі на акцыянерных біржах, спрычыніўся да аслаблення вартасці нашай залатоўкі і падаражэння многіх экспартных тавараў. Епіскап Георгій атрымаў адукацыю ў Грэцыі, таму засталіся ў яго эмацыянальныя сувязі з гэтай краінай і праблемы гэтай праваслаўнай краіны яму асабліва блізкія.

Цяпер паломнікі найчасцей перамяшчаюцца на аўтамабілях і аўтобусах, таму ім дождж не такі і страшны. Калі вернікі ехалі ў Крыначку, не было воблакаў пылу на даязной неасфальтаванай дарозе, якая вядзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF