Ніва № 26 (2928), 24 чэрвеня 2012 г.
Тайная вячэраай-ВайМода, засеяная першымі рамантыкамі, жыве ў нашым тутэйшым грамадстве такім жа больш-менш вечным жыццём, як у суседнім замежжы неўміручая вера ў здзяйсненне справядлівасці паводле метадаў вечна жывога Ільіча. А тою рамантычнай модай было захапленне простанароддзем і ягоным фальклорам. Вось і зараз фальклор модна ўзнімаецца ў ранг важных дасягненняў мясцовага насельніцтва, але цяперашні ажыятаж вакол яго выводзіцца з адыходу сучаснага грамадства ад крыніц, якія той фальклор спарадзілі, з тых крыніц высыхання, з патрэбы захавання на вечную памяць яго ўжо рэштак, як збіранне пасляхлебных крышынак на галодным стале; раней жа, у сцісла рамантычную эпоху, фальклор кіпеў такім жыццём, што пераліваўся за свае простанародныя берагі, у адасобленыя яму панскія салоны... Дзеля захоўвання той народнай спадчыны ладзяцца на нашай Усходняй Сцяне ўсялякія фальклорныя мерапрыемствы, называныя па-мясцоваму святамі або па замежнаму фестывалямі або фэстамі. Вось у перыяд астранамічнай вясны ў абсягу нашага амаль найгістарычнейшага горада ладзіцца фестываль Вадаходы. У ходзе яго фальклорны наш народ рэальна карагодзіць па вуліцах нашых вёсак, а намінальна ходзіць па паверхні вады не патанаючы ў ёй — як па Галілейскім моры — і да таго ж стрымоўваючы ад забыцця сваю язычніцкую спадчыну: спяваючы даўнія спевы ды танцуючы розныя паланезы, бульбанезы ці іншанезы. Вадаходы ладзяцца ўжо шмат гадоў і, так як вада, разліваюцца штораз шырэй, штораз далей ад (...) |