Ніва № 26 (2928), 24 чэрвеня 2012 г.

Нашае гняздо

Іаанна ЧАБАН

Сапраўдная культурная падзея адбылася ў Шудзялаве 5 чэрвеня 2012 года. У мясцовы дом культуры з’ехаліся аматары рэгіянальнай спадчыны амаль з цэлага Падляшскага ваяводства і не толькі. Нагодай было падсумаванне вынікаў восьмага выпуску Ваяводскага літаратурнага конкурсу пра гісторыю рэгіёна „Нашае гняздо”.

Гмінны асяродак анімацыі культуры і рэкрэацыі ў Шудзялаве здаўна славіцца дзейнасцю ў карысць папулярызацыі спецыфікі мясцовага фальклору. Ладзяцца тут, між іншым, шматлікія майстар-класы па рукадзеллі, супольна з найстарэйшымі жыхарамі гміны рэканструююцца даўнія абрады і звычаі. У канцы 2011 года паявілася публікацыя ў форме календара „Шляхам кафляных печак”, якая падсумавала цыкл экспедыцый, ладжаных шудзялаўскім асяродкам.

Паводле дырэктаркі шудзялаўскага асяродка культуры Альжбеты Ярашэвіч, менавіта ўдзельнікі згаданых мерапрыемстваў пачалі шукаць спосабаў зберажэння і распаўсюджання дасюлешніх дасягненняў. Паўставала штораз больш занатовак, вопісаў, інструкцый колішняга мясцовага ладу жыцця. Паявілася пытанне што з гэтым рабіць далей. Па падказ спадарыня Алжбета звярнулася да тадышняй віцэ-дырэктар Ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку Барбары Пахольскай. Паявілася думка пра шырокамаштабны, літаратурны конкурс, накіраваны да дзяцей і дарослых, вучняў, настаўнікаў, бацькоў, аматараў гісторыі і традыцыі сваёй малой айчыны.

Такім чынам ужо восьмы год на адрас шудзялаўскага асяродка культуры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF