Ніва № 26 (2928), 24 чэрвеня 2012 г.

Чужы сярод сваіх

Уршуля ШУБЗДА

„Я пэўна не меў бы магчымасці пагаварыць з Дамінікам Аніськам, калі б не тое, што ў гэты час займаўся латаннем кніжак”, — прызнае Браніслаў Савінскі, даўней жыхар Слойнік, цяпер пенсіянер з Саколкі. У яго захаваліся першыя нумары газеты „Хрысціянская думка” з 1928-1930 гадоў, двухтыднёвіка прызначанага беларусам-каталікам.

І

Браніслаў Савінскі нарадзіўся і жыў на калёніі Слойнікі.

— На пачатку мы былі пабудаваныя ў вёсцы, але пасля камасацыі перабраліся на калёнію.

Бранісаў вучыўся ў пачатковай школе ў Янаўшчыне, якая ў той час была расейскай.

Уступіўшы ў мясцовую партызанку, прымаў удзел у акцыі „Бура”. Калі выпадкова апынуўся на сакольскіх могілках, дзе хавалі заслужанага для рускіх міліцыянта, неасцярожнасць Браніслава прычынілася да гадавога зняволення ў розных турмах на поўдні Польшчы.

— Я сказаў штосьці супраць тагачаснага ўрада. А гэта быў красавік. Сама пасля святаў. Я выбраўся з дзяўчатамі з Саколкі на шпацыр. Штосьці адбывалася на могілках, было многа людзей. Падумалі, што ўвойдзем пабачыць каго хаваюць. Прамаўляў нават якісь таварыш. Я ўжо не помню, што я сказаў. Хтосьці данёс, бо схапілі мяне зараз пры выхадзе з могілак.

Браніслаў сядзеў у турме ў Беластоку, адкуль быў пераведзены ў Рамбертаў. Тут расейцы пратрымлівалі жаўнераў АК і НЗС. У маі зняволенага Браніслава перавялі ў Познань, пасля ў Равіч. Згэтуль ужо мог напісаць дахаты.

— Па-рознаму было ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF