Ніва № 26 (2928), 24 чэрвеня 2012 г.

Сумная рэчаіснасць

Іаанна ЧАБАН

Шматлікія госці агратурыстычных сядзіб і пансіянатаў Крынскай гміны, якія ў свята Божага Цела апынуліся на экуменічным шляху — адным з галоўных турыстычных атракцыёнаў Надлясніцтва Крынкі, былі сведкамі незвычайнага здарэння. Апрача сталых пунктаў наведвальнай праграмы ў іх паявілася магчымасць удзельніцтва ў сапраўдным праваслаўным малебне. Якраз на самой вяршыні Гушчэвай гары, маляўніча распаложанай над штучным возерам Азяраны, у месцы экуменічнага алтара сабралася праваслаўная моладзь Беласточчыны. У прысутнасці духоўных настаўнікаў: беластоцка-гданьскага ўладыкі Іакава, настаяцеля Супрасльскай лаўры архімандрыта Андрэя, айцоў Андрэя Паплаўскага, Пятра Баравіка, Міраслава Філіманюка і Марка Ваўранюка — апекуна Брацтва праваслаўнай моладзі Беластоцка-Гданьскай епархіі адбыўся ўрачысты малебен, пачынаючы першы епархіяльны маладзёжны фэст. Паводле слоў братчыка Дар’юша Сулімы, мерапрыемства сарганізавала Брацтва праваслаўнай моладзі Свята-Духавага прыхода ў Беластоку пры выдатнай падтрымцы Надлясніцтва Крынкі. Менавіта крынскі віцэ-надляснічы Аляксандр Ліцкевіч заахвоціў братчыкаў правесці сустрэчу над Азяранскім вадаёмам. Фэст пачаткова быў запланаваны ў крыху пазнейшы тэрмін, але па прычыне футбольнага шаленства арганізатары пабаяліся, што запрошаныя выберуць матч Польшча-Грэцыя і рашылі запыніцца на выхадных, якія пачынала Божае Цела. Дарэчы, дзень касцельнага свята з заўсёды спрыяльным надвор’ем дадаткова гарантаваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF