Ніва № 26 (2928), 24 чэрвеня 2012 г.

Этнаграфічны фестываль у Беларускім музеі

Аляксей МАРОЗ

— Міхась Андрасюк (гайнаўскі беларускі пісьменнік — А. М.) аднойчы запрапанаваў, што добра было б, каб музей выйшаў са сваімі прапановамі па за музейны будынак. Мы з Тамашам Ціханюком рашыліся ладзіць этнаграфічныя фэсты „Культура на сходах музея”, — заяўляе журналістка Радыё „Рацыя” Наталля Герасімюк, якая раней працавала бібліятэкарам у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. — Першае мерапрыемства прысвечанае было ільняной кашулі. Мы паказалі цэлы працэс яе выканання, пачынаючы з апрацоўкі лёну. Пазней былі этнаграфічныя фэсты „Сонца ў саломцы”, „Не святыя гаршкі лепяць”, „Свята беларускага хлеба”, „Сто твараў лазы” і „Бульбафэст”.

— У першым годзе мы наладзілі шэсць этнаграфічных фэстаў, а цыкл прэзентавання народных рамёстваў закончылі ў наступным годзе, — кажа тадышні культработнік, а цяперашні дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк.

Шэсць гадоў перад музейным будынкам, а пры неспрыяльным надвор’і ў музейных памяшканнях, ладзіліся этнаграфічныя фэсты, прымеркаваныя да паасобных рамёстваў. Выступленні калектываў найчасцей адбываліся на музейных сходах. У мінулым годзе асобныя фэсты былі аб’яднаны ў адно вялікае мерапрыемства — Беларускі этнаграфічны фестываль.

10 чэрвеня гэтага года Беларускі этнаграфічны фестываль „Культура на сходах музея” прыцягнуў многа людзей. Дзеткам, моладзі і дарослай публіцы было падрыхтаваных многа атракцыёнаў. Перш за ўсё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF