Ніва № 26 (2928), 24 чэрвеня 2012 г.
Забіванне каровыМіраслаў ГРЫКАДэмакратыя мае натуру лагоднай каровы — даецца кожнаму даіцца, нават тым, хто патрабуе ад яе, каб цыркала з доек... птушыным малачком. А так доўга не ўдасца. Карову трэба карміць, трэба аб яе дбаць і абараняць яе ад рою выраджаных калольшчыкаў, кляшчападобных носьбітаў ідэалагічнай хваробы Лайма і клапападобных чынуш. Іншая гэта справа, што ад дэмакратыі можна стаміцца. Апошнія свавольствы „кіболяў” — футбольных заўзятараў-жулікаў у Варшаве не ў адным выклікалі балючы ўздых: „Дубінкай гаўнюкоў, дубінкай! Нашто з імі цацкацца, тлумачыць, прасіць! Яны ж нічога не зразумеюць, а калі і нават, дык наадварот”. „Ды што вы, — працівяцца іншыя, — мы не для таго змагаліся за дэмакратыю, каб цяпер яе бы качыны круп аскубваць з асноўных дэмакратычных свабод. Футбольны заўзятар-бандзюга ці не, ды кожны мае права на свабоднае выказванне, на светапоглядную экспрэсію. Вядома, у рамках правасуддзя”. „Гэта праўда! Права найважнейшае!” — паціраюць рукі там дамарослыя салоны, драконы, пісавічы і гістарычныя змоўшчыкі. „Цяперашняе права занадта ліберальнае, занадта мяккае для жулля. Трэба радыкалізаваць юрыдычныя правілы, якія прадухіляць вулічнае хуліганства: дзікія пратэсты, дэманстрацыі, страйкі”. І так вось забіваецца карова. Значыць, дэмакратыя. Amnesty International ужо асцерагае грамадскую думку перад законапраектам абвастраючым правілы аб дэманстрацыях. І мае абсалютную рацыю. Таму што за дэмакратыю трэба безупынна біцца, коштам (...) |