Ніва № 26 (2928), 24 чэрвеня 2012 г.
„А вы паспрабуйце так!”Віктар САЗОНАЎЧарговы раз успомніў я аповед, калі паляк спрачаўся з беларусам і казаў: „Міцкевіч — наш!”. А беларус не пагаджаўся і гаварыў: „Не, ён наш! Нарадзіўся ж тут”. А пасля яны загаварылі пра Дзяржынскага, і ўсё стала наадварот. Паляк крычаў, што Фелікс Эдмундавіч з беларускай зямлі, таму мусіць называцца беларусам. А беларус не пагаджаўся, казаў каб забіралі яго сабе і настойваў, што жалезны Фелікс усё ж такі паляк. Мараль тут зразумелая кожнаму. Добрага чалавека ўсякі народ хоча запісаць сабе ў героі. Ну, а халодны забойца нікому непатрэбны, бо кожны народ хоча ганарыцца сваімі дзеячамі, а не чырванець за іх. Кожны народ хоча паказаць сваіх герояў справядлівымі, мужнымі і добрымі людзьмі, з якіх трэба браць прыклад будучым пакаленням. Успомніўся чарговы раз гэты аповед калі прыйшла сумная звестка пра трагічную смерць ад цяжкой хваробы Барыса Ігаравіча Звоскава, вядомага беларускага праваабаронца і надзвычай сумленнага і высокамаральнага чалавека. І ўспомнілася адно яго мудрае перакананне, якім зараз хочацца падзяліцца. Ён пражыў усяго 63 гады. Але ён шмат паспеў зрабіць за гэты час для іншых людзей і для ідэі, у якую верыў. Барыс Звоскаў быў адным з заснавальнікаў аб’яднання „Прававая ініцыятыва”, першым прэзідэнтам Беларускага дома правоў чалавека, „Праваабаронцам года Беларусі-2008”. Барыс Ігаравіч зрабіў вялікі ўнёсак у асвету і адукацыю па правах чалавека, быў абаронцам (...) |