Ніва № 26 (2928), 24 чэрвеня 2012 г.
Мы (не) ўсюдыМацей ХАЛАДОЎСКІЗ недаверам і трывогай успрынялі самаўрадаўцы Гайнаўскага павета інфармацыю аб тым, што пасля канчатковага ўключэння лічбавага тэлебачання і выключэння атрымліванага аналагавага тэлебачання тэлевізійны сігнал увогуле перастане даходзіць у паўднёва-ўсходнюю частку гэтага павета. На гэтай тэрыторыі ў большасці пражывае беларуская меншасць, таму яна можа быць увогуле пазбаўлена доступу да публічнага тэлебачання і сваёй штотыднёвай перадачы „Самі пра сябе”. Апошні рэкламны лозунг Беластоцкага тэлецэнтра „Jesteśmy wszędzie” можа не мець адлюстравання ў рэальнасці. У канцы мая ў час прэс-канферэнцыі дырэктарка Беластоцкага тэлецэнтра Агнешка Рамашэўская-Гузы (у мінулым тыдні нечакана яе знялі з гэтай пасады) ганарылася: — Маю радасную вестку. Тэлебачанне Беласток ад 1 чэрвеня будзе вяшчацца ва ўсім Падляшскім ваяводстве. Спадарыня дырэктарка такім чынам спаслалася на факт, што праграмы Беластоцкага тэлецэнтра будуць даходзіць дзякуючы Наземнаму лічбаваму тэлебачанню праз радыёперадавальнік у Лосіцах у паўднёвы раён ваяводства, значыць, у ваколіцы Сямятыч, Мельніка і Драгічына, замест ад TVP Лодзь. — Гледачы на гэтай тэрыторыі будуць мець выбар паміж агляданнем праграм нашага асяродка, замест праграм Мазавецкага тэлецэнтра, — дадала. Успамінаючы аб замене аналагавага тэлебачаня (якое прымаем пры дапамозе антэны і тэлевізара) лічбавым тэлебачаннем (пры дапамозе дэкодара), што ва ўсёй краіне мае (...) |