Ніва № 25 (2927), 17 чэрвеня 2012 г.

Свята на Плянтах

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Нават сонца 3 чэрвеня пачало вызіраць з за хмар, калі пачыналася сёлетняе Свята беларускай культуры ў беластоцкім парку Плянты. Больш за дваццаць калектываў, дуэтаў ці індывідуальных спевакоў з Беласточчыны і дзіцячы ансамбль песні і танца „Цернічка” з Мінска рэкамендаваліся ў разнастайным у музычным плане беларускім рэпертуары. Сёлета госцем свята быў мінскі ансамбль „Бяседа”, якім кіруе прызнаны кампазітар Леанід Захлеўны. Згодна традыцыі, свята пачалося з выслухання тлумам гледачоў песні „Мой Беластоцкі край” на словы Алеся Барскага, а кончылася супольна спетай усімі калектывамі песняй „Люблю наш край”.

Гледачы і слухачы, з якімі мы размаўлялі, былі згодны:

— Чуем тут мілыя песні і пануе мілая атмасфера.

Ужо традыцыйна ў час свята можна было наведаць ларкі з вырабамі мастацкага рамёства. Тут за сталамі сядзелі мастакі-рукадзельнікі з Беласточчыны (з Гарадка, Плянты, Крывятыч і Орлі) і з Гродна. Адным з іх была Таццяна Пярвухіна:

— Прыехала нас сямёра майстроў з Народнага аб’яднання „Гродзенскі каларыт”. Паказваем свае вырабы з гліны, керамікі, скуры. Ёсць з намі і жывапісец. Прыехалі мы на свята беларуска-польскага сяброўства не першы раз. Заўжды з вялікай радасцю адказваем на запрашэнне пані Валянціны (Валяніцна Ласкевіч — сакратар Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства — М. Х.). Трэба бываць адны ў адных, каб больш ведаць пра сябе ўзаемна.

У сваю чаргу за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF