Ніва № 25 (2927), 17 чэрвеня 2012 г.

Літаратурна-краязнаўчыя артыкулы і вершы Сяргея Чыгрына „Па слядах Купалы і Коласа”

Інга ЯЦВЕЗЬ

У сталічным выдавецтве „Кнігазбор” выйшла з друку чарговая кніга слонімскага пісьменніка, гісторыка і краязнаўцы Сяргея Чыгрына „Па слядах Купалы і Коласа”. Пра значэнне творчасці беларускіх класікаў гаварылася шмат і неаднаразова. Каласальная місія песняроў у тым, што яны стварылі выразную, прыгожую беларускую мову. Далі магутны штуршок усенароднай любові да роднага слова, да бацькоўскай мовы. Сказаць пра іх нешта новае, цікавае — адначасова і складана, і важна. Аўтар узяў на сябе такую адказнасць і ў яго, безумоўна, гэта атрымалася.

Зборнік складаецца з 11 невялікіх літаратурна-краязнаўчых артыкулаў, прасякнутых адной скразной думкай — знітаваць выбітныя постаці Янкі Купалы і Якуба Коласа са Слонімшчынай, з лёсамі незаслужана забытых, малавядомых, але таленавітых і шчырых беларусаў, якія моцна любілі Беларусь і беларускі народ. Кожны артыкул пачынаецца эпіграфам, якім сталі радкі з вершаў аўтара.

„Па слядах Купалы і Коласа” — гэта кніга-падарожжа ў часе і прасторы. Аўтар пачынае вандроўку з вёскі Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, дзе беларуская моладзь сваімі намаганнямі заснавала беларускую бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем Янкі Купалы. „Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра”, — зазначае аўтар.

Артыкул „Янка Купала і беларуская эміграцыя” — гэта ўжо падарожжа ў далёкае замежжа. „На чужыне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF