Ніва № 25 (2927), 17 чэрвеня 2012 г.

Чаму Купала не наведаў Вязынкі?

Ганна КАНДРАЦЮК

Месца, дзе нарадзіўся чалавек, вельмі важнае ў культурным кантэксце, — такімі словамі прывітала аўдыторыю доктар Лена Глагоўская і адначасова нагадала пра святкаванне 130-й гадавіны з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Даклад і прэзентацыі прысвячаліся месцам, звязаным з нараджэннем і жыццём Янкі Купалы. Падзея шмат у чым асвятліла малавядомыя факты, звязаныя з біяграфіяй класіка ды некаторыя з іх падаліся сенсацыяйнымі. На гэта ўсё спрацавала прысутнасць знакамітых гасцей з Польшчы: прафесар Марыі Нагенць-Свяневічовай і вядомага гісторыка Ежы Свяневіча, нашчадкаў роду Замбжыцкіх з маёнтка Вязынь, таго самага, дзе нарадзіўся Купала. Дапаўненнем стала мультымедыйная прэзентацыя з жыцця музеяў, прысвечаных Купалу, якую прадставілі Марыя Барткова і Ала Дражына з Мінска.

* * *

Для сучаснага беларуса слова „Вязынка” адназначнае з Янкам Купалам. Гэтае спалучэнне мацуе каларытны міф пра купальскі абрад, — як вядома, у гэты дзень нарадзіўся беларускі пясняр. Гульбішчы ў гонар сонца мелі спраўляць сяляне з вёсак прыналежных двару, на узгорку Арарат, што высіўся ля рэчкі, непадалёк маёнтка. Разам з вяскоўцамі гулялі Бянігна і Дамінік Луцэвічы, бацькі будучага паэта, збяднелыя арандатары, якія любілі народ і яго абрады. Пры гэтай паэтыцы чамусьці рэдка асвятляецца факт, што ў згаданы час царква рэзка забараняла спраўляць Купалле. Няма таксама доказаў на нейкую сентыментальную вязь паэта з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF