Ніва № 25 (2927), 17 чэрвеня 2012 г.
Соладка-горкая „Фальклорная бяседа”Эва ВАШЧЫНСКАЯ11 траўня ў белавежскім Асяродку лясной адукацыі „Ягелонскае” адбыўся канцэрт фальклорных спеваў у рамках фестывалю Дні царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы. Мне было трэба ажно двух тыдняў, каб усё перадумаць і даць ацэнку гэтаму мерапрыемству. Але, давайце, ад пачатку... У прыгожы травеньскі вечар мыз мужам выбраліся ў напрамку польска-беларускага пагранперахода, у даўнюю жвіроўню, дзе зараз знаходзіцца амфітэатр. Выбраліся туды таксама шматлікія жыхары Белавежы ды іхныя госці. Луг, які акаляе Асяродак, лясная дарога да яго шчыльна запоўніліся машынамі шчасліўцаў, якім удалося знайсці свабоднае месца. Атмасфера была чароўная. Пушчанскі вечар рассвятлялі шматлікія свечы, дзе-нідзе гарэлі факелы. Над усім дамінаваў вялікі крыж-ліхтар. Пераважна фальклорны рэпертуар прадстаўлялі хары, якія ўдзельнічалі ў фестывалі царкоўнай музыкі. Першым выступіў хор Чэшскіх і Славацкіх зямель. Прыемна было пачуць знаёмую чэшскую мову. Далей свае добра пастаўленыя, але далікатныя як званкі галасы прэзентаваў літоўскі хор „Свяцілен”. Праспявалі яны на сваёй роднай мове дзве песні ды развіталіся з публікай на расійскай мове. Далейшым выступленням я прыслухоўвалася з асаблівай увагай, таму што на сцэне з’явіліся беларускія святары з Гродзенскай вобласці. Праспявалі яны фальклорныя і рэлігійныя творы. Іхняе „Хрыстос васкрос” напомніла, што нядаўна мы святкавалі Вялікдзень. „Магутны Божа” было для мяне радасным (...) |