Ніва № 25 (2927), 17 чэрвеня 2012 г.

Беларускі малебен у Беластоку

Ганна КАНДРАЦЮК

Ёсць у гэтым знак часу, калі на святкаванні, дзе танчаць і спяваюць, наш народ бяжыць у падскоках, а калі якая багаслужба, усе раптам заняты. З года ў год на беларускі малебен за вучняў, бацькоў і настаўнікаў прыходзіць усё меншая колькасць людзей. Прытым аснову складаюць пачынальнікі, частка з якіх выправіла ўжо сваіх дзетак на вучобу ў шырокі свет. Для іх малітва на роднай мове гэта справа гонару і ўдзячнасці за пражытыя досведы. І свядомасць, што падобныя нагоды, калі ёсць магчымасць памаліцца на роднай мове, бываюць раз ці два ў год...

5 чэрвеня, у беластоцкай царкве святога Юр’я, сабралася да трыццаці асоб, каб супольна памаліцца за мінаючы навучальны год. Малебен традыцыйна адслужылі настаяцель а. Рыгор Місіюк і дыякан Тамаш Цыркун.

— Учора на Святой літургіі былі такія словы ў Евангеллі: назірайце за дзяцьмі, — пачаў настаяцель. — Не ігнаруйце дзяцей, бо іх Анёлы-ахоўнікі бачаць заўсёды твар Айца Нябеснага. Дзеткі чуюць Бога сэрцам, яны спяшаць прыняць яго ў святым прычасці. Я гэта часта бачу, як у час калі спяваюць „Верую”, дзеткі як птушаняты становяцца ўжо ў чаргу, каб першымі падысці да прычасця. Іначай бацькі, іх анёлы ўжо занятыя, у іх няма часу, каб сцерагчы нас, каб паказваць важнае і адкінуць ману...

Святар напомніў дарослым пра іх адказнасць у духовым выхаванні дзяцей. Каб самі вучыліся ад іх успрымаць веру чыстым сэрцам, без прымусу і крывадушнасці. Каб разумелі, што ўсё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF