Ніва № 25 (2927), 17 чэрвеня 2012 г.
Прыемнае з карыснымІаанна ЧАБАНМіжнародны дзень дзіцяці крынскія малечы правялі ў чароўным свеце гномікаў. Запрасіла іх туды мясцовае Аб’яднанне ў карысць інвалідаў і сацыяльна выключаных асоб „Драбіна”. Мерапрыемства запланавана было ў пленэры, але моцныя ліўні загналі ўсіх у залу крынскай бібліятэкі. Старшыня аб’яднання і заадно арганізатарка дзіцячага фэсту Анна Галка ўсё-такі спадзявалася, што хоць на хвіліну чароўным, казачным спосабам прыварожыць чыстае неба. Усе разам песнямі і вершыкамі клікалі сонца. Здавалася, што неба выслухала просьбы, дождж быццам бы спыніўся. Умомант павыносілі столікі з пачастункам, пачалі пячы каўбаскі ў вогнішчы. На жаль, непагода хутка вярнулася і недасмажаныя каўбаскі трэба было даядаць ужо ў бібліятэцы. Камерная прастора бібліятэчнага будынка паспрыяла мацнейшай інтэграцыі герояў дзіцячага свята. Зышлося іх нямала. Былі вучні мясцовай гімназіі, інваліды і зусім маленькія дзеткі разам са сваімі матулямі. Гімназістаў можна было распазнаць па аднолькавых, сініх майках з надпісам „Валанцёр”. Апрача маек яны прынеслі таксама спецыяльную забаўляльную праграму, падрыхтаваную пад вокам спадарыні Анны, прысвечаную найменшым і асобам з абмежаванымі магчымасцямі. Амаль кожнае дзіця мела свайго апекуна-валанцёра, з дапамогай якога ўдзельнічала ў вясёлых і разнародных спаборніцтвах. Малечы і дарослыя на пару гадзін перамяніліся ў гномікаў, каб адправіцца ў спецыяльнае падарожжа па казачнай краіне. Усім вельмі (...) |