Ніва № 25 (2927), 17 чэрвеня 2012 г.
Выдатны трэнер па валейболеАляксей МАРОЗРазмова з Раманам Данілюком, настаўнікам фізкультуры ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы, трэнерам школьных валейбольных каманд. — Нядаўна валейбольная каманда гайнаўскіх белліцэістаў, з якой Вы займаліся, заняла трэцяе месца ў спаборніцтвах за чэмпіянат Падляшскага ваяводства звышгімназічных школ, якія называюцца таксама ліцэаліядай. Ці складана было дабіцца гэтага пераможнага месца? — Спаборніцтвы па валейболе, арганізаваныя для звышгімназічных школ, адбываюцца ў 4 лігах і пераможцы з ніжэйшай лігі ў канцы школьнага сезона пераходзяць у вышэйшую лігу. Хлопцы з нашага белліцэя практычна цэлы час трымаюцца ў першай лізе. За апошнія 10 гадоў мы толькі адзін раз сышлі ў другую лігу, але адразу ў наступным сезоне перамаглі там і вярнуліся ў першую лігу. За гэтыя 10 гадоў нашыя белліцэісты два разы займалі першае месца ў Падляшскім ваяводстве, тры разы займалі трэцяе месца і тры разы пятае месца. Апрача мяне з вучнямі белліцэя, што дабіваліся гэтых поспехаў, займаліся Юры Янель і Цэзары Шыкула. Белгімназісты, з якімі я займаўся ў гэтым перыядзе, у 2007 годзе занялі другое месца ў гімназіядзе Падляшскага ваяводства, а дзяўчаты з белліцэя найвышэй ігралі толькі ў трэцяй лізе. Нашыя вучні прымаюць таксама ўдзел у клубных спаборніцтвах, што адбываюцца побач ліцэаліяды і гімназіяды. Да Вучнёўскага спартыўнага клуба, што дзейнічае пры Гімназіі з дадатковым навучаннем беларускай (...) |