Ніва № 25 (2927), 17 чэрвеня 2012 г.
Голас з катакомбаўМіраслаў ГРЫКАЛічбавую мову выдумалі кітайцы надоўга да эпохі камп’ютараў. Але і не яны бацькі гэта дзіву, хаця, аб чым трэба памятаць, раней вынайшлі паперу, компас і тысячы цудоўных ды прыдатных у жыцці рэчаў. Вось, напрыклад, такі кітайскі парасон, які ў Польшчы можна купіць адно за 5 злотых, які адразу — пасля таго як яго раскладзеш — псуецца. Пасля няцяжкай мадыфікацыі можа ён, аднак, добра прыслужыцца як дасканалая падпорка для памідоравага кусціка! Пералічу яшчэ адзін прыклад кітайскага генію — часнок. Кітайскі можна набыць у крамах за марную залатоўку, калі яго айчынны цёзка страшыць цаною. Іншая гэта справа, што здаравей пацалавацца з выхлапною трубой праязджаючай аўтафуры, чым з’есці найменшы зубок іхняга паскудства. Ну, дык няхай хтосьці паспрабуе пацалаваць трубу аўтафуры, ды якраз праязджаючай... Хутчэй купіць кітайскі часнок. Вернемся, аднак, да мовы... Яшчэ да паловы ХХ стагоддзя кітайцам, размаўляючым на тысячах розных гаворак, адзіным спосабам паразумення быў знак, пісаны ў такі самы спосаб ва ўсёй краіне. Аднак кітайская арфаграфія налічвае некалькі тысяч знакаў. Прыгадаем, што беларуская мова абапіраецца на 32 знаках, а і так у Беларусі не ўмеюць дагаварыцца адны з аднымі. Дарэчы, так як і палякі. Апрача таго кітайская мова мае сотні слоў, якія вымаўляюцца аднолькава, а толькі танацыя голасу дазваляе з кантэксту дадумацца іхняга сэнсу. Такіх танацый аж 5. Напрыклад, слова „сі” ў трэцім тоне (...) |