Ніва № 25 (2927), 17 чэрвеня 2012 г.
Бальшавікі і меншасцьУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧБальшавікоў я неўзлюбіў яшчэ служачы ў савецкім войску. І не столькі з за таго, што двухгадовая служба ў гэтай арміі была сапраўдным тэатрам абсурду, а першым чынам дзякуючы публікацыям у надзвычай папулярным ва ўсім Савецкім Cаюзе часопісе „Огонёк”. Гэта быў 1986 год, мы чыталі ў ім вершы Мікалая Гумілёва, Восіпа Мандэльштама, Мікалая Клюева, іншых паэтаў, а таксама іх біяграфіі. Уражвала, што гэтых і многіх іншых таленавітых людзей забівалі, расстрэльвалі па сутнасці за літаратурную дзейнасць, паслядоўна знішчалі фізічна. Паралельна раскрывалася многа праўды пра Леніна і сутнасць створанай ім бальшавіцкай сістэмы. Ужо пасля войска з’явіліся публікацыі і праўда пра тое, якія злачынствы здзяйснялі бальшавікі на беларускіх землях. Як знішчалі цвет нашай інтэлігенцыі, як нават у асобныя канкрэтныя дні дзесяткамі расстрэльвалі прадстаўнікоў культурнай эліты, „раскулачвалі”, высылалі і забівалі найлепшых гаспадароў — звычайных сялян, людзей, усё „злачынства” якіх было толькі ў тым, што яны ўмелі працаваць і мелі маёмасць. Днямі паглядзеў я гутарку з вядомым рэжысёрам Уладзімірам Борткам. Некалі ён зняў геніяльны фільм „Сабачае сэрца” па аднайменным рамане Міхаіла Булгакава. Сутнасць бальшавізму і дыктатуры пралетарыяту ў гэтых двух творах выяўлена проста вычарпальна. Яна выражаецца просценькай формулай, выказанай героем Шарыкавым: „Забраць і падзяліць усё пароўну”. На справе гэта азначала адно — (...) |