Ніва № 25 (2927), 17 чэрвеня 2012 г.

Патока гарэла ўсю ноч

Ганна КАНДРАЦЮК

— Косця пятнаццаць гадоў хадзіў, дабіваўся гэтай каплічкі, — кажа Віталь Раманчук пра сябру з суседніх Подварак, былога вайскоўца Кастуся Масальскага. — І вельмі ўдзячны ўсім, хто спрычыніўся да гэтай справы. Кажуць, час лечыць раны. Гэта не так. Мінула больш за паўвеку, а я не магу забыцца. Перад вачыма стаіць наш панадворак, дрэвы, якія раслі да пажару. Усё гэта ажывае, цісне ў грудзях. Думаю пра маму, якая ратавала нас з братам ад агню і ад голаду...

На камені ў сэрцы каплічкі надпіс: Ахвярам Другой сусветнай вайны, пакутнікам за веру, нацыянальнасць, грамадзян, якія загінулі ў 1939-1956 гадах. Разам пералічаны спацыфікаваныя вёскі: Канцавізна, Папоўка, Патока, Райск, Сыпні, Шпакі, Вулька-Выганоўская, Залешаны, Зані... ды іншыя. Каплічка густоўна пераклікаецца са Свята-Духаўскай царквой. Праектаваў яе той самы славуты архітэктар Ян Кабац. 3 чэрвеня, у другі дзень Тройцы, калі ў парафіі прыхадское свята, аб’ект асвяцілі саноўнікі Царквы: епіскап беластоцка-гданьскі Якуб і епіскап супрасльскі Рыгор. З сем’ямі ўшанаваных ахвяр маліліся тысячы прыхаджан, прадстаўнікі мясцовых удад і палітыкі, беларускія дыпламаты, у тым ліку вельмі заслужаны для справы былы генконсул Міхал Аляксейчык, і старшыня БГКТ Ян Сычэўскі. У моры народу я прыкмеціла Віталя Раманчука, відавочцу пацыфікацыі вёскі Патокі, што ў Міхалоўскай гміне. 22 мая 1945 года Патоку спаліў атрад Зыгмунта Шындзеляжа „Лупашкі”(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF