Ніва № 24 (2926), 10 чэрвеня 2012 г.
Англійскі даследчык выдаў кнігу пра беларускую літаратуруСяргей ЧЫГРЫНУ Беластоку ў друкарні „Orthdruk” выйшла з друку тытанічная праца англійскага даследчыка беларускай літаратуры прафесара Лонданскага ўніверсітэта Арнольда Макміліна (Arnold McMillin) „Пісьменства ў халодным клімаце”*, прысвечаная беларускай літаратуры, пачынаючы з 1970-х гадоў да нашых дзён. Фаліянт налічвае 910 старонак і надрукаваны ён на беларускай мове. Падобнага даследавання я ў руках не трымаў. І, магчыма, гэта першая ў гісторыі нашай айчыннай літаратуры фундаментальная асабістая праца па вывучэнню беларускай літаратуры. Праца, над якою працавалі не калектыў аўтараў, а адзін чалавек. Хіба што да падобных можна аднесці даследаванні Яўхіма Карскага і Максіма Гарэцкага. Але ж даследаванне Яўхіма Карскага выйшла з друку на рускай мове. Ды і саступаюць даследаванні Карскага і Гарэцкага гэтай працы Макміліна. Праўда, будзем улічваць тое, што сто гадоў таму беларуская літаратура толькі распачынала свой шлях. Як казаў мне пры жыцці прафесар Алег Лойка, самая вялікая літаратура ў Еўропе — гэта ў палякаў, а потым — у нас. Цяпер я ўпэўніўся ў гэтым, калі азнаёўміся з кнігай Арнольда Макміліна. Дарэчы, кніга лонданскага прафесара на англійскай мове „Writing in a cold climate: belarusian literature from the 1970s to the present day”, выйшла ў Вялікабрытаніі ў 2010 годзе. Цяпер яна пабачыла свет па-беларуску. Кніга Арнольда Макміліна складаецца з 16 раздзелаў, а таксама з (...) |