Ніва № 24 (2926), 10 чэрвеня 2012 г.
Мова душыІаанна ЧАБАНЗ Уршулай Паўлоўскай — жыхаркай Ніжняй Сілезіі, прафесійнай турысткай і вялікай аматаркай царкоўнай музыкі я пазнаёмілася зусім выпадкова, у час гала-канцэрта ХХХІ Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2012”. Яна захапіла мяне сваёй уражлівасцю і адданасцю гэтай, здаецца не самай блізкай палякам, музыцы. Ужо дваццаць восьмы раз запар разам з сябрамі пераадолела васьмісоткіламетровую дыстанцыю Валбжых — Беласток чыгункай, каб папрысутнічаць у вялікім свяце царкоўнай музыкі. Радасцю ад гэтых сустрэч спадарыня Уршуля рашыла падзяліцца, між іншым, з чытачамі „Нівы”: — Я пачала наведваць фестываль царкоўнай музыкі як толькі даведалася пра яго існаванне. Прапусціла я толькі два першыя выпускі. Калі у час адной з нашых турыстычных вандровак мы апынуліся на люблінскам аўтавакзале, з кустоў дайшоў да нас цудоўны спеў. З’ява была настолькі прыгожай, што я загадала групе маладых хлопцаў з рукзакамі пайсці яе следам. Гукавы след завёў нас у царкву па вуліцы Рускай. Там якраз маліўся хор Валодзі Валасюка, з якім мы пазнаёміліся і потым сустракаліся на гайнаўскім фестывалі. Можна сказаць, што мая любоў да царкоўных спеваў пачалася менавіта ў люблінскай царкве. Жывучы на Сілезіі, я многа чула, між іншым ад сваіх бацькоў, пра атмасферу даўніх крэсаў. Ведаю, што там супольна адзначалі праваслаўныя, каталіцкія, а нават яўрэйскія святы. Падобнага характару ўспаміны глыбока ўпісаліся ў маё сэрца, таму на сваіх (...) |