Ніва № 24 (2926), 10 чэрвеня 2012 г.
Соль Гарадоцкай зямліМацей ХАЛАДОЎСКІУ Дзень маці 15-годдзе святкаваў калектыў „Асенні ліст” з Гарадка. У сваю чаргу дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці адзначала ў той дзень гарадоцкая капэла „Хутар”. Гэтае свята ў Гарадоцкім цэнтры культуры спалучылі з адкрыццём выставы „Іголкай і ніткай маляванае” Міраславы Антановіч, якая спявае ў „Асеннім лісце”, аматаркі гафтавання, вязання кручком і вышыўкі. Больш за сорак яе прац можна было паглядзець яшчэ да пачатку юбілейнага канцэрта ў холе ГЦК. Міраслава Антановіч мела ўжо свае выставы ў Зялёнай Гуры і сядзібе беластоцкага староства. У ГЦК захапляліся яе шматкаляровымі пейзажамі, прамяністымі іконкамі ці гістарычнымі сцэнамі, зачэрпнутымі з карцін вялікіх мастакоў. Былі каляровыя ручнікі, сурвэткі, абрусы і макаткі з беларускімі ўзорамі і арнаментыкай з гарадоцкага староння. Мастачка вынесла сваё захапленне з роднага дому ў Меляшках. Асабліва хвалілася нам невялікай па памерах „Прускай данінай”, якая каштавала яе шмат працы, па прычыне, як казала, неабходнасці адлюстраваць дэталі твараў герояў. Вернісаж, а перш за ўсё юбілей калектываў, прыцягнуў, як звычайна на імпрэзы ГЦК, шмат гарадчан. Сярод іх сустрэлі мы Яна Грыцука: — Калі ёсць у мяне час, я такіх мерапрыемстваў не прапускаю. Асабліва слухаю тэксты, бо сам пішу вершыкі, на жаль, не па-беларуску, бо мяне ніхто не навучыў, але па-нашаму, польскімі літаркамі. Спадарожнічаючая яму жонка Зофія: — Няма тут іншых забаў, асабліва (...) |