Ніва № 24 (2926), 10 чэрвеня 2012 г.

Мы — суб’ект

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пад лозунгам „Салідарныя з культурай — мастацкая карціна беларускай меншасці на Падляшшы” ў беластоцкім Цэнтры імя Людвіка Заменгофа адбылася дэбата з удзелам прадстаўнікоў беларускіх асяроддзяў.

— Грэхам было б не пакарыстацца гэтым патэнцыялам, якім з’яўляюцца людзі, звязаныя з беларускай меншасцю, — пачаў сустрэчу Павел Пазнанскі з Еўрапейскай асацыяцыі студэнтаў-юрыстаў ЭЛСА, галоўны арганізатар дыскусіі (арганізацыйным партнёрам было Беларускае аб’яднанне студэнтаў).

У дзень (22 мая), у якім праводзілася дэбата, ва ўсёй Польшчы працягваўся пратэст артыстаў ды працаўнікоў мастацкіх галерэй і музеяў, датычны іхняй сітуацыі, асабліва фінансавай; у Беластоку прыняла ў ім удзел прэстыжная галерэя „Арсенал”. На жаль, не дабраліся на сустрэчу два дыскутанты — гісторык праф. Яўген Мірановіч ды Анатоль Вап, дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства. Яўген Вапа, старшыня Беларускага саюза ў РП, спаслаўся ў пачатку свайго выступлення на лозунг запрапанаваны арганізатарамі:

— Салідарнасці патрабуе ўся культура, без падзелаў на польскую ці беларускую, асабліва ў дзень пратэстаў музеяў ва ўсёй краіне. Найгорш было б, калі б гэта былі (беларуская і польская культуры — М. Х.) два асобныя акварыумы, у якіх памутнела вада, што магло б давесці да задухі. У некаторых сегментах мусіць існаваць праніканне культур (...). Пісанне і гаворка пра беларускую культуру (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF